Эдзін Джэка, герой Uefa.com
Тры першыя матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў скончыліся з розніцай у тры мячы.
Так «Рома» тыдзень таму прайграла ў гасцях «Барселоне» 1:4, і сёння спрабавала адыграцца. І паспяхова гэта зрабіла — 3:0. Галы Джэка, Дэ Росі і Маноласа, і за кошт мяча на «Камп Ноў» рымскі клуб ідзе ў паўфінал.
Цікава, што і дэ Росі і Манолас забілі тыдзень таму ў свае вароты.
Тыдзень таму «Ліверпуль» на сваім «Энфілдзе» разграміў лідара англійскай прэм'ер-лігі «Манчэстэр Сіці» з лікам 3:0.
Напачатку здавалася, што праблема «Сіці» таксама цалкам вырашальная, Габрыэль Жэзус забіў ужо на 2-й хвіліне. Але Махамед Салах зраўняў лік на 56-й, а на 76-й Раберта Фірміна паставіў пераможную кропку — 1:2 і ў паўфінал выходзіць «Ліверпуль».
І «Барселона», і «МанСіці» ўпэўнена лідзіруюць у сваіх чэмпіянатах.
Liverpool FC
* * *
У сераду гуляюць «Рэал» і «Ювентус» (першы матч 3:0) і «Баварыя» — «Севілья» (першы матч 2:1).
Паўфіналы пройдуць 24-25 красавіка і 1-2 мая. Фінал — 26 мая ў Кіеве.