Узятыя біялагічныя пробы ў раней судзімага мужчыны дапамаглі раскрыць забойства 2000 года, паведамляе Следчы камітэт.

У канцы жніўня 2000 года ў лесе ля дзіцячага лагера ў Гродне было знойдзена цела 19-гадовай дзяўчыны.

У 2017 годзе ў адным з аддзелаў унутраных спраў Гродна пры адпрацоўцы асоб, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў, быў узяты біялагічны матэрыял у судзімага за забойства 51-гадовага мясцовага жыхара. Праведзены экспертамі аналіз паказаў супадзенне генатыпу з выведзеным з біялагічнага матэрыялу з месца здарэння.

Мужчыну затрымалі, крымінальная справа была адноўленая і прынята да вытворчасці галоўным следчым упраўленнем.

Высветлена, што абвінавачаны напаў на 19-гадовую дзяўчыну, якая вярталася дадому праз лес. Мужчына нанёс ёй вялікую колькасць удараў, а таксама згвалціў. У выніку з-за цялесных пашкоджанняў яна загінула на месцы.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае са згвалтаваннем і гвалтоўнымі дзеяннямі сэксуальнага характару, асобай, якая раней учынiла забойства). Мужчына змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0