Чубат Аляксей. Гліняны чалавек. Вершы. — Менск: Галіяфы, 2008. — 73 с. 500 ас.
Сярод усіх відаў грамадзкага транспарту яны ўпарта выбіраюць трамвай. З двух сонцаў — от хоць ты што! — яны аддаюць перавагу таму, якое ў калюжыне. Да забыцьця сябе кахаюць сьнег. А яшчэ — разлапісты клён. І ружу. З усіх cтыхіяў яны трымаюцца паэзіі.
Людзі, якія дыхаюць вершам, — засталіся. Адзін зь іх —Аляксей Чубат. І паездка ў трамваі для іх — хапатлівыя пошукі. Каханай? Бацькаўшчыны? Стой, мая душа, не ляці, пачакай
Пачакай... Я матляўся
па рэйках чужых,
Я зьнямогся, шукаўшы
Вагон для дваіх.
...
А вершы «Уцякае старэча-зіма...» і «Дзень-ноч сакавік» — ажно просяцца ў школьныя чытанкі. Сьвяточна, як пасьля цёплага дажджу, не¬пас¬рэд¬на-вясёлкава, аж карціць хутчэй апынуцца ў будучай вясьне. Віват, яшчэ далёкі сакавік! Віват, ужо выдадзены Чубат!