Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок» пройдуць у школах Беларусі 30 мая. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі Беларусі. Навучальны год для школьнікаў завершыцца 31 мая.

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Так, за курс базавай школы навучэнцы здадуць экзамены па наступным графіку:

— 2 чэрвеня — беларуская мова (дыктоўка);

— 5 чэрвеня — руская мова (дыктоўка);

— 7 чэрвеня — матэматыка (кантрольная работа).

Для навучэнцаў, якія скончылі 11 класаў, прадугледжаны наступныя даты выпрабаванняў:

— 1 чэрвеня — беларуская мова (пераказ);

— 4 чэрвеня — руская мова (пераказ);

— 6 чэрвеня — матэматыка (кантрольная работа).

Выпускны вечар для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў рэкамендуецца правесці 9-10 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?