14 дзяржаў ЕС вырашылі выдварыць расійскіх дыпламатаў у адказ на атручванне былога шпіёна Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Брытаніі. Пра гэта ў Твітары напісаў прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск.

«Сёння 14 дзяржаў-сябраў вырашылі выслаць расійскіх дыпламатаў у якасці прамога працягу дыскусіі на саміце ЕС на мінулым тыдні аб нападзе ў Солсберы. У бліжэйшыя дні і тыдні не выключаны дадатковыя рашэнні аб выдварэнні дыпламатаў»,

— напісаў ён.

Як вядома, пра рашэнне выслаць расійскіх дыпламатаў ужо афіцыйна абвясцілі Польшча, Літва, Латвія, ЗША і Украіна.

На мінулым тыдні на саміце ў Бруселі лідары ЕС пагадзіліся з пазіцыяй Вялікабрытаніі, што «вельмі верагодна» Расія нясе адказнасць за напад у Солсберы.

Вялікабрытанія ўжо выслала 23 расійскія дыпламаты і прыпыніла дыпламатычныя кантакты з Масквой на высокім узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0