Суды па «cправе Коржыча» пачнуцца пасля 9 красавіка. Пра гэта Еўрарадыё распавяла Святлана Коржыч — маці радавога, якога 3 кастрычніка 2017 года знайшлі павешаным на тэрыторыі 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Печах.

«Сказалі, папярэдняе расследаванне павіннае скончыцца 9 красавіка. Гэта мне тэлефанавалі з Генпракуратуры. Я кажу: «Вы, можа, ужо да ўрадавых узнагародаў рыхтуеце забойцаў майго сына?». — «А што вы так утрыруеце?». А я не ўтрырую. Я ж бачу, што ўсё спускаецца на тармазах. Вось, бабуля [Сашы Коржыча] памерла. Можа, чакаюць, што і я памру, і не застанецца зацікаўленых асобаў», — распавядае Святлана Коржыч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0