У межах эксперымэнту італьянскія школьнікі на год заменяць падручнікі на ноўтбукі. Шэсьцьдзесят вучняў ва ўзросьце ад 8 да 10 год у адной з турынскіх школаў будуць выкарыстоўваць замест кнігаў невялікія лэптопы.

Ноўтбукі для школьнікаў будуць зробленыя італійскай кампаніяй Olidata, на іх будзе ўсталявана аперацыйная сістэма Windows. Кампутары важаць меней за кілаграм і іх можна будзе ўпускаць з вышыні 1,5 метры, да таго ж яны будуць воданепранікальнымі. Доступ школьнікаў у інтэрнэт з ноўтбукаў будзе абмежаваны спецыяльнай праграмай.

Аўтары экспэрыменту спадзяюцца, што пры дапапозе гэтага праекту ўдасца значна скараціць выдаткі на навучаньне. Ноўтбук Olidata каштуе меней за 400 даляраў, а камплект падручнікаў кожны год абыходзіцца ў 700 даляраў.

Бацькі ўжо падтрымалі экспэрымент, яшчэ адной мэтай якога зьяўляецца высьветліць, наколькі кампутар можа палепшыць працэс навучаньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?