8 кастрычніка ў другой палове дня Еўрапарламент на пасяджэнні ў Бруселі абмяркуе сітуацыю ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў.

Па выніках абмеркавання будзе прынята рэзалюцыя. Плануецца, што галасаванне па дакуменце адбудзецца 9 кастрычніка.

Спачатку было падрыхтавана шэсць праектаў рэзалюцыі — шасцю рознымі фракцыямі Еўрапарламента. 7 кастрычніка пяць фракцый аб’ядналі свае праекты ў адзін.
Асобны праект прадставілі аб’яднаныя еўрапейскія левыя/ левыя і зялёныя паўночных краін (GUE/NGL).

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Еўрапарламента, чакаецца, што галасаванне адбудзецца па сумесным праекце пяці фракцый. У ім выказваецца шкадаванне аб тым, што выбарчая кампанія ў Беларусі, нягледзячы на вялікія спадзяванні і невялікія паляпшэнні, не была дэмакратычнай. Абраны парламент мае «сумніўную дэмакратычную легітымнасць», лічаць еўрадэпутаты.

У праекце рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік да беларускага ўрада ўнесці змяненні ў выбарчае заканадаўства і тым самым пацвердзіць сваю гатоўнасць палепшыць выбарчы працэс
. Апрача таго, Еўрапарламент заклікае афіцыйны Мінск паважаць правы чалавека і адмяніць смяротную кару.

Пры гэтым выказана падтрымка рашэнню беларускіх уладаў не спяшацца з прызнаннем Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Аўтары рэзалюцыі заклікаюць еўраструктуры працягваць дыялог з Мінскам і распрацаваць «дарожную карту» для пакрокавага ўзаемадзеяння,

Сёньня ў Эўрапярлямэнце выступяць Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін

а таксама перагледзець абмежавальныя меры. У прыватнасці, прапаноўваецца на шэсць месяцаў прыпыніць дзеянне санкцый да чыноўнікаў, якія не маюць дачынення да парушэння дэмакратычных стандартаў выбараў, з тым каб даць уладам магчымасць адмяніць новы закон аб СМІ, які пакуль не ўступіў у сілу.

Апрача таго, у дакуменце прапаноўваецца аблегчыць працэдуры атрымання шэнгенскіх віз для беларусаў і знізіць іх кошт, а таксама пашырыць падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

У праекце рэзалюцыі аб’яднаных еўрапейскіх левых указана, што палітыка ізаляцыі ў дачыненні да Беларусі даказала сваю негрунтоўнасць. Аўтары другога праекта рэзалюцыі заклікаюць еўраструктуры да дыялогу і супрацоўніцтва з Мінскам у мэтах развіцця добрасуседскіх адносінаў і ўзаемаразумення. Для гэтага, лічаць яны, неабходна пашырыць афіцыйныя, дзелавыя і культурныя сувязі з Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?