4 млрд эўра могуць быць выдаткаваныя на ўмовах значна больш выгадных, чым тыя, што прапануюцца расейскім карпарацыям. Ісьляндыі грошы патрэбныя: яе ўлады нацыяналізуюць праблемныя банкі і гарантуюць ўклады грамдазян. Якія дывідэнты такая штодрасьць прынясе Расеі — пытаньне. Хіба што палітычныя.

Расея прадставіць Ісьляндыі крэдыт на чатыры гады ў памеры 4 млрд эўра. Атрыманыя сродкі павінны будуць павялічыць міжнародныя рэзэрвы ісьляндзкага Цэнтрабанку і ўзмамацняюць стабільнасьць абменнага курсу нацыянальнай валюты, адзначаецца ў паведамленьні рэгулятара. Праз сусьветны крызіс курс ісьляндзкай кроны зьнізіўся амаль на траціну.

Раней Центрабанк Ісьляндыі сьцьвярджаў, што рашэньне аб выдзяленьні крэдыту ўжо прынятае, умовы — LIBOR плюс 0,3‑0,5% гадавых.

Ісьляндыя атрымае дапамогу ад Рсеі на выгадных умовах. Айчынным кампаніям расейскія ўлады зьбіраюцца даваць грошы для барацьбы з крызіснымі зьявамі пад значны большы працэнт. Справа не ў эканоміцы.

«Цалкам магчыма, што гэта стварэньне выгадных палітычных умоваў для будучай распрацоўкі арктычнага шэльфу. Акрамя таго, Ісьляндыі зьяўляецца сябрам НАТА», — адзначае начальнік аддзела рынкавай аналітыкі ФК «Открытіе» Валеры Півень. Гэта свайго роду іміджавая зьдзелка, сыходзяцца ў меркаваньнях экспэрты.

Ісьляндзкі ўрад выключыў магчымасьць выкарыстаньня базаў на востраве расейскімі вайскоўцамі як варыянт платы за фінансавы паратунак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?