Беларусь зацікаўлена ў інтэнсіфікацыі адносін з Германіяй па ўсіх напрамках, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі
на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята ФРГ - Дня германскага адзінства.

На яго думку, «Германія магла б садзейнічаць актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай».

Як адзначыў Валерый Варанецкі, «ФРГ адыгрывае вялікую ролю ў сістэме міжнародных адносін, у тым ліку еўрапейскіх».

Намеснік міністра падкрэсліў, што цяпер Беларусь і Германія развіваюць актыўны дыялог, у тым ліку супрацоўнічаюць у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.

У сваю чаргу пасол ФРГ у Беларусі

Гебхарт Вайс падкрэсліў: «Мы хочам быць партнёрам Беларусі і пасля парламенцкіх выбараў, якім былі да іх».

Пасол ФРГ адзначыў, што гэтымі днямі ў Беларусі праходзіць нямецкі тыдзень, у час якога арганізаваны шэраг адукацыйных і культурных мерапрыемстваў. 1 кастрычніка ў Мінску праведзены Дзень нямецкай эканомікі, які павінен быў надаць дадатковы імпульс беларуска-германскім сувязям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?