Дзейным старшынём Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе ёсьць міністар замежных справаў Фінляндыі Аляксандар Стуб. Ён наведае сталіцу Беларусі ў аўторак, 7 кастрычніка.
Лідэры апазыцыі ўжо атрымалі запрашэньні на сустрэчу зь ім.
Ня выключана, што Аляксандра Стуба прыме і Аляксандар Лукашэнка, паведамляе радыё «Свабода».
Стуб прыедзе ў Беларусь на наступны дзень пасьля візыту прэм'ера Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Ужо вядома, што Пуцін 6 кастрычніка з аэрапорту скіруецца наўпрост у рэзыдэнцыю Лукашэнкі, дзе гаворка пойдзе пра цэны на газ на 2009 год і запрошаны Беларусьсю шматмільярдавы крэдыт.
Расея прыкладае намаганьні, каб захаваць палітычны і эканамічны кантроль над Беларусьсю, адноўлены ў сярэдзіне 90-х. Эўрапейцы вядуць гульню з мэтаю вывесьці нашу краіну з-пад уплыву Масквы.