Хаўер Салана, вярхоўны прадстаўнік Эўрасаюзу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі, запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава на перамовы ў Люксэмбург 13 кастрычніка. Пра гэта паведамляюць міжнародныя агенцтвы са спасылкай на Крыстыну Галах, прэс-сакратарку Саланы.
Крыстына Галах пацьвердзіла, што запрашэньне было прынятае.
Гэта будзе першая сустрэча такога ўзроўню пасьля ўвядзеньня ЭС санкцыяў супраць лукашэнкаўцаў у 2006 годзе.
0
0
0
0
0
0