У Даніі на 84-м годзе жыцця памёр прынц-кансорт Хенрык, муж каралевы Даніі Маргрэтэ II, які не быў манархам.

«Яго каралеўская вялікасць прынц Хенрык мірна памёр у сне ў аўторак, 13 лютага, а 23:18 [па мясцовым часе] ў палацы Фрэдэнсборг», — гаворыцца ў паведамленні.

Прынц Хенрык адчуў сябе дрэнна два тыдні таму падчас сваёй паездкі ў Егіпет. Тады ў 83-гадовага прадстаўніка дацкай каралеўскай сям'і была выяўленая дабраякасная пухліна. Пасля гэтага ён быў шпіталізаваны ў адну з бальніц Капенгагена, аднак незадоўга да смерці прынца, па дадзеных тэлеканала, выпісалі: свае апошнія дні ён хацеў правесці ў палацы, размешчаным на поўнач ад сталіцы Даніі.

З каралевай Маргрэтэ II Хенрык ажаніўся ў чэрвені 1967 года. У сямейнай пары нарадзіліся двое дзяцей — наследны прынц Фрэдэрык (цяпер яму 49 гадоў) і прынц Іаахім (48 гадоў). У апошнія гады жыцця Хенрык, як нагадвае выданне People Royal, неаднаразова скардзіўся журналістам на сваё жыццё пры двары, а таксама на прысвоены яму традыцыйны тытул прынца-кансорта, які прысвойваецца тым, хто ажаніўся з жанчынамі-манархамі. Тое, што ён афіцыйна не з'яўляўся каралём, прынц лічыў несправядлівым і нават заяўляў у сувязі з гэтым аб гендарнай дыскрымінацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0