«Прэзыдэнцкі спартовы клюб», які ўзначальвае Дзьмітры Лукашэнка, вырашыў заняцца звышпрыбытковым лятарэйным бізнэсам ЗАТ «Спорт‑Пары», была атрыманая ліцэнзія на правядзеньне электронных спартовых гульняў. Справа пастаўленая з размахам. Так, па словах намесьніка старшыні рады дырэктараў ЗАТ «Спорт‑Пары» Іны Анікевіч, да канца сёлетняга году ў Беларусі будзе ўсталявана тысяча электронных тэрміналаў. Праз тры гады іх колькасьць вырасьце ў пяць раз.

Сталіца, абласныя і раённыя цэнтры, гарады з насельніцтвам больш 5 тысяч чалавек — новае абсталяваньне зьявіцца найперш тут. Гіпэрмаркеты, банкі, рынкі, вакзалы, шапікі «Белсаюздруку», месцы масавага збору людзей — зрабіць стаўку можна будзе ўсюды. Праграмнае забесьпячэньне гульнявога абсталяваньня здольныя генэраваць да 400 відаў гульняў. Гульнявую сыстэму распрацавала і пастаўляе ў Беларусь амэрыканская кампанія GTECH. Розыгрыш будзе праводзіцца два разы ў тыдзень.

Бюджэт праекту першай электроннай інтэрактыўнай гульні перавышае 20 мільёнаў даляраў. Усе даходы ад чарговага «поля цудаў» пад дзяржаўнай шыльдай натуральна пойдуць на добрыя мэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?