ria.ru

ria.ru

У «крамлёўскі даклад», перададзены кангрэсу ЗША, увайшлі імёны 210 чалавек, вынікае з дакумента, распаўсюджанага Мінфінам ЗША. Ведамства апублікавала толькі фрагмент даклада — незасакрэчаную яго частку, піша РБК.

У апублікаванай частцы змяшчаецца спіс з 210 прозвішчаў, які падзелены на чатыры часткі — «Прэзідэнцкая адміністрацыя», «Кабінет міністраў», «Іншыя высокапастаўленыя палітычныя лідары» і «Алігархі».

Сярод прадстаўнікоў прэзідэнцкай адміністрацыі, якія трапілі ў спіс, — прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Антон Вайна, яго першы намеснік Аляксей Громаў, памочнік прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў.

У спіс трапілі ўсе члены расійскага ўрада, уключаючы Дзмітрыя Мядзведзева, Ігара Шувалава, Аркадзя Дварковіча, Сяргея Лаўрова, Юрыя Трутнева.

У раздзел «Іншыя высокапастаўленыя палітычныя лідары» трапілі Валянціна Мацвіенка, Вячаслаў Валодзін, Сяргей Нарышкін, Аляксандр Бастрыкін, Сяргей Сабянін. Таксама ў спісе — кіраўнікі расійскіх дзяржкампаній, уключаючы кіраўнікоў «Роснефці» і «Газпрома» Ігара Сечына і Аляксея Мілера, кіраўнік «Ростэха» Сяргей Чэмезаў, гендырэктар Расійскай чыгункі Алег Белазёраў, кіраўнік Сбербанка Герман Грэф, кіраўнік «Інтэр РАО» Барыс Кавальчук і іншыя.

Згодна з апублікаваным спісам, агулам у ім 114 чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржкампаній, а таксама 96 прадстаўнікоў бізнесу, якіх Мінфін ЗША называе алігархамі.

У раздзел «Алігархі» патрапілі, у прыватнасці, Алішэр Усманаў, Раман Абрамовіч, Сулейман Керымаў, заснавальнік і кіраўнік «Лабараторыі Касперскага» Яўген Касперскі ды іншыя. У дакуменце прапісана, што да фігурантаў часткі «Алігархі» аднесены тыя, хто валодае маёмасцю большай за $1 млрд.

Усе яны могуць стаць патэнцыйнымі аб'ектамі новых санкцый ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0