Цягам апошніх некалькіх дзён тры вядучыя галандскія банкі і падаткавая служба краіны пацярпелі ад магутных кібератак, якія заблакавалі доступ да вэб-сайтаў і банкаўскіх паслугаў анлайн, піша Радыё Свабода.

Паводле паведамленняў галандскіх СМІ 29 студзеня, ING, ABN Amro и Rabobank сталі ахвярамі сямі буйных кібератак цягам апошняга тыдня, гэтак жа, як і падаткавая служба, сайт якой 29 студзеня быў закрыты.

Чыноўнікі ўсіх чатырох установаў заявілі, што хакерам не ўдалося атрымаць доступ да асабістых дадзеных кліентаў.

Кіраўнік антытэрарыстычных службаў Галандыі Дзік Шуф адмовіўся каментаваць чуткі пра тое, што напад мог быць звязаны з нядаўнімі паведамленнямі СМІ аб тым, што галандскія спецслужбы прадставілі ЗША важную інфармацыю ў расследаванні ўмяшання расійскіх хакераў у выбарчую кампанію ў ЗША.

Напярэдадні галандская штодзённая газэта Volkskrant напісала, што амерыканскія спецслужбы даведаліся пра падрыхтоўку атак з боку групоўкі расійскіх хакераў Cozy Bear ад галандскай разведкі.

Нідэрландская разведка ўзламала хакераў СВР Расіі. Офіс Cozy Bear знаходзіцца проста насупраць Крамля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0