Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заклікаў аднавіць санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі ў выпадку, калі не будзе адменена блакаванне «Хартыі'97».

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сайту.

«Блакаванне «Хартыі'97» у Беларусі абсалютна недапушчальна, і ўсе, каму дарагія прынцыпы дэмакратыі і захавання правоў чалавека, павінны заяўляць пра гэта і патрабаваць адмены гэтага рашэння. Як у Беларусі, так і за яе межамі», — мяркуе Саннікаў.

Па меркаванні палітыка, некаторыя незалежныя СМІ, «спрабуючы выратаваць сябе, мяняюць сваю пазіцыю». На гэтых словах стаіць гіперспасылка на гісторыю з «Беларускім партызанам», які пасля блакавання перайшоў у даменную зону *.by.

Саннікаў адзначае, што «Хартыя» не будзе рабіць гэтаксама: «Паслядоўнае адстойванне прынцыпаў, якія 20 гадоў таму былі закладзеныя ў дэкларацыі «Хартыя-97», з'яўляюцца адметнай рысай гэтага рэсурсу».

Палітык заклікаў бізнэс-супольнасць падтрымаць «Хартыю'97», а таксама грамадзянскую супольнасць і апазіцыю ў цэлым: «Не бойцеся гэтага рабіць. Гэта, па вялікім рахунку, забяспечыць вашу будучыню і вашу рэпутацыю ў будучыні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?