Міністэрства культуры Расіі адазвала пракатнае пасведчанне брытанскай сатырычнай камедыі рэжысёра Арманда Іанучы «Смерць Сталіна». Прэм'ера мелася адбыцца 25 студзеня. У гэты ж дзень прэм'ера фільма плануецца і ў Беларусі — рашэнне аб тым, ці паказваць карціну ў кінатэатрах, Міністэрства культуры нашай краіны прыме толькі ў дзень прэм'еры, паведамляе TUT.BY.

Як растлумачылі ў сетцы Silver Screen, у адрозненне ад расейскіх калегаў, якія глядзяць стужку за дзень да прэм'еры, беларускі Мінкульт знаёміцца са стужкай у першы дзень праката і сваё заключэнне робіць постфактум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?