1. Пераносны суперкамп'ютар
Аўтар: Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Калектыў навукоўцаў правёў фундаментальныя даследаванні і распрацоўку малагабарытнага мабільнага суперкамп'ютара для апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных і рашэння задач высокадакладнага мадэлявання і праектавання.
2. Абарона для мікраэлектронікі
Аўтар: Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве
Калектыў гэтага цэнтра распрацаваў і сінтэзаваў кампазіцыйныя і нанаструктурныя магнітныя матэрыялы, якія забяспечваюць высокія функцыянальныя ЗВЧ-характарыстыкі і абарону вырабаў мікраэлектронікі ад дэстабілізуючых знешніх уздзеянняў.
3. Новыя адкрыцці для атамнай энергетыкі
Аўтар: Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны
Супрацоўнікі інстытута стварылі метады і праграмы разліку аптычных сячэнняў атамных ядраў з гарантаванай дакладнасцю. Іх ужываюць пры вырашэнні навуковых і інжынерных задач атамнае энергетыкі.
4. Крок да перамогі над сухотамі
Аўтар: Інстытут біяарганічнае хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навукоўцы ўсталявалі малекулярны механізм падаўлення імунітэту чалавека мікабактэрыямі Mycobacterium tuberculosis з мэтай стварэння супрацьсухотных прэпаратаў новага пакалення.
5. Індыкатар устойлівасці да акісляльнага стрэсу
Аўтар: Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Выяўлены новы ўніверсальны індыкатар антыаксідантнага патэнцыялу для дыягностыкі ўстойлівасці чалавека да акісляльнага стрэсу.
Акісляльны стрэс — гэта стан, пры якім у арганізме занадта шмат свабодных радыкалаў. Разбуральнае дзеянне залішніх канцэнтрацый свабодных радыкалаў палягае ў паскарэнні працэсаў старэння арганізма, правакаванні запаленчых працэсаў у цягліцавых, злучальных і іншых тканках, няправільным функцыянаванні цыркуляцыйнае, нервовае і імуннае сістэмаў.
6. Абарона мозгу пры інсульце
Аўтар: Кандыдат біялагічных навук, дацэнт Сяргей Віктаравіч Федаровіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Быў устаноўлены механізм парушэнняў сінаптычнае перадачы ў нейронах жывёл пры гіпаксіі. Карэкцыя гэтых парушэнняў дазваляе абараніць мозг ад пашкоджанняў падчас ішэмічнага інсульту.
7. Абарона раслін новага пакалення
Аўтар: Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Аўтарскі калектыў выявіў і інактываваў гены рэгуляцыі біясінтэзу антымікробных метабалітаў у бактэрый. Гэта дазваляе істотна павысіць прадукцыю мэтавых біялагічна актыўных злучэнняў і стварыць сродкі абароны раслін новага пакалення.
8. Высокатэхналагічныя ўгнаенні
Аўтар: Інстытут глебазнаўства і аграхіміі
Навукоўцы стварылі мікробную кампазіцыю, якая спалучае ўласцівасці біяўгнаення, рэгулятара росту і біяфунгіцыду.
9. Поўны лінгвістычны даведнік беларускае мовы
Аўтар: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Была распрацаваная метадалогія канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх словаў у транскрыпцыю і створаны першы поўны беларускі лінгвістычны даведнік.
10. Унікальныя палескія паселішчы
Аўтар: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навукоўцы адкрылі на Палессі ўнікальныя для сусветнай гістарычнай навукі славянскія паселішчы, а таксама раскрылі працэс фарміравання і развіцця раннеславянскае супольнасці на тэрыторыі Беларусі.