Украіна пакрыла амаль палову патрэб краін ЕС у імпарце лыжаў і снаўбордаў, паведамляе Еўрастат.

За 2016 год краіны ЕС імпартавалі 1,5 мільёна пар лыжаў і адзінак снаўбордаў. Украіна паставіла 731 тысячу адзінак тавару (49%), Кітай экспартаваў 420 тысяч (28% імпарту ЕС), Тайвань — 129 тысяч (9%).

Інфаграфіка texty.org.ua

Інфаграфіка texty.org.ua

Такія лічбы можна патлумачыць тым, што ва ўкраінскім горадзе Мукачава (Закарпацкая вобласць) знаходзіцца буйнейшы ў Еўропе завод аўстрыйскай кампаніі Fischer, які выпускае спартыўную амуніцыю, у тым ліку снаўборды і лыжы.

Завод Fischer у Мукачава (Украіна)

Завод Fischer у Мукачава (Украіна)

Варта адзначыць, што Еўрасаюз сам з’яўляецца буйным экспарцёрам лыжаў і снаўбордаў: экспарт перавышае імпарт у 2 разы. Галоўнымі экспарцёрамі з краін Еўрасаюза з’яўляюцца Вялікабрытанія і Аўстрыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?