Дзевяць чалавек загінулі, яшчэ пяцёра атрымалі раненні сёння ў выніку атакі на копцкую царкву Мар-Міна ў Хелуане ў прыгарадзе Каіра, паведамляе Белта.

Двое баевікоў пад'ехалі да царквы на матацыкле і адкрылі агонь. Як удакладнілі ў МУС Егіпта, калі адзін з нападнікаў паспрабаваў прарвацца праз знешні кардон царквы, паліцэйскія адкрылі па ім агонь, параніўшы яго.

Пры ім былі выяўленыя аўтамат Калашнікава і пяць магазінаў са 150 патронамі, а таксама выбуховае прыстасаванне. Напярэдадні навагодніх святаў, а таксама каталіцкага і праваслаўнага Раства ў Егіпце пад узмоцненую ахову былі ўзяты больш за 2,6 тыс. цэркваў. Прылеглыя да храмаў вуліцы былі цалкам ачышчаныя ад аўтатранспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?