У свой час Ірландыя здзейсніла каласальны рывок, ператварыўшы сябе ў прывабны фінансавы цэнтр. За два дзесяцігоддзі вечна бедная Ірландыя абагнала па ВУП per capita сваю былую метраполію.
Стаўка Беларусі на IT — правільная. Яна дае нам шанец пабудаваць эканоміку, не прывязаную да расійскіх сыравінных рэсурсаў, а менавіта гэтая прывязка цяпер абумоўлівае і палітычную сістэму, і культурную палітыку, і ўсе нашы цывілізацыйныя рамкі.
У гэтым сэнсе Дэкрэт пра IT пазітыўны, і не маюць рацыі тыя, хто яго чмыраць.
Якая розніца, хто праводзіць палітыку, — галоўнае, каб палітыка вяла да прагрэсу нашай краіны.
0
0
0
0
0
0