21 снежня ў Мінску прайшоў навагодні флэшмоб у рамках гіфткросінгу, арганізаванага ТМ «Баржомі». Раней не знаёмыя паміж сабой людзі — больш за 100 пар — адначасова, пад бой курантаў, абмяняліся падарункамі і … пазнаёміліся.

Свята адбылося ў пункце гіфткросінгу «Баржомі», які працуе ўжо два тыдні ў холе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk. Прынцып працы пункта абмену падарункамі заснаваны на вядомай гульні «таемны Санта», калі незнаёмыя паміж сабой людзі абменьваюцца сімвалічнымі падарункамі пад Новы год.

Арганізатары прапанавалі ўсім мінчукам зарэгістравацца на адмысловым сайце плюсодин.бел, які шляхам нескладанага апытання падабраў ім максімальна прыдатнага атрымальніка падарункаў. І затым, 21 снежня, развіртуалізаваліся са сваім «таемным Сантам», асабіста ўручыўшы яму ці ёй падарунак і атрымаўшы прыемны сюрпрыз наўзамен.

— Мяняцца падарункамі і атрымліваць ад гэтага задавальненне можна не толькі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, таму мы запусцілі абмен загадзя. Мы хацелі нагадаць пра тое, як важна ў снежаньскіх перадсвяточных клопатах знайсці час і магчымасць для асалоды ад імгнення, атрымліваць нечаканыя сюрпрызы або самім дарыць камусьці радасць. І нам прыемна, што «Баржомі» натхніў мінчан падтрымаць гэтую ідэю: за ўвесь час сюрпрыз адзін аднаму зрабіла амаль тысяча чалавек! У тым ліку — і вядомыя беларусы: дызайнеры, блогеры, прадстаўнікі індустрыі прыгажосці і нават хакеісты з «Дынама-Мінск»! Такая папулярнасць пункта абмену падарункамі стала для нас саміх прыемнай нечаканасцю і, не выключана, наша ініцыятыва пасля ператворыцца ў сапраўдны рух, — прызнаецца Дзяніс Крупец, арганізатар, прадстаўнік ТМ «Баржомі».

Ідэю абменьвацца падарункамі асабіста падтрымалі і вядомыя менчукі: свае скрыначкі, перавязаныя стужачкамі, прынеслі дызайнеры Каця Цікота і Вольга Кардаш, галоўны фудхантар Мінска koko.бай, прадстаўнік папулярнага пабліка «Чай з малінавым варэннем» і многія іншыя. Хтосьці дарыў фірмовы світшот, хтосьці майку са смешнымі цытатамі. Нягледзячы на тое, што арганізатары заклікалі абмяжоўваць шчодрасць сумай у 5 рублёў, некаторыя «зоркі» расшчодрыліся на срэбныя завушніцы і бранзалет.

Пасля масавага абмену падарункамі гіфткросінг «Баржомі» працягне працу ў штатным рэжыме ў холе ў ТРЦ Galleria Minsk. Пакінуць сувенір, а наўзамен атрымаць нешта прыемнае для сябе можна да 24 снежня ўключна з 16:00 да 20:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0