Міністр адукацыі Францыі Жан-Мішэль Бланкер абвясціў, што забарона на мабільныя тэлефоны ў пачатковай і сярэдняй школах уступіць у сілу з новага навучальнага года ў 2018 годзе, піша rfi.fr
Бланкер адзначыў, што ў яго ведамстве зараз працуюць над дэталямі гэтай меры.
«Мабільныя тэлефоны могуць спатрэбіцца ў педагагічных мэтах і ў надзвычайных сітуацыях, таму трэба, каб яны былі ў нейкім сэнсе пад замком», - патлумачыў ён у інтэрв'ю. Міністр дадаў, што забарона на тэлефоны ўжо дзейнічае ў асобных навучальных установах.
Цікава, што Забарона на мабільнікі ў школах была перадвыбарным абяцаннем прэзідэнта Эманюэля Макрона.
Le Monde нагадвае, што забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў у пачатковай і сярэдняй школе падчас урокаў ўжо прапісана ў кодэксе аб адукацыі. Але што да пераменаў, тут могуць узнікнуць складанасці. У прафсаюзах сцвярджаюць, што некаторыя бацькі жадаюць тэлефанаваць сваім дзецям пасля ўрокаў. Акрамя таго, такая забарона можа ўскладніць жыццё супрацоўнікам школ, якія павінны будуць аглядаць сумкі вучняў.