Праграмісты — адны з самых багатых людзей Беларусі. Здавалася б, калі ёсць свабодныя грошы, можаш больш дбаць аб сваім здароўі. Але так атрымліваецца не заўсёды, расказвае стаматолаг, кандыдат медыцынскіх навук, дырэктар ТАА «Інтэлектуальная стаматалогія» Марына Цімашэнка.

— У нас абслугоўваюцца маладыя супрацоўнікі некалькіх IT-кампаній, якім кіраўніцтва вылучае пэўную суму на наведванне стаматолага. Мы ім прапанавалі праграму, якая прадугледжвае наведванне стаматолага два разы на год. Нягледзячы на тое, што для іх гэта абсалютна бясплатна, з 300 чалавек да нас прыйшло толькі траціна. Гэта сведчыць пра тое, што прычына рэдкага наведвання стаматолага не ў грошах. Уся справа ў ляноце і безадказным стаўленні людзей да здароўя сваіх зубоў.

— Які ўзровень здароўя зубоў вашага сярэднестатыстычнага пацыента?

— Статыстычны аналіз стану стаматалагічнага здароўя 100 нашых пацыентаў-супрацоўнікаў беларускіх IT-кампаній паказвае: сярэдні ўзрост — 27,6 года; 8,7 зуба падвяргаліся лячэнню; 1,8 зуба маюць патрэбу ў лячэнні; узровень гігіены поласці рота 2,0 — нездавальняючы.

Стан стаматалагічнага здароўя сярэднестатыстычнага «айцішнiка».

Стан стаматалагічнага здароўя сярэднестатыстычнага «айцішнiка».

— Хочаце сказаць, што стаматалагічнае здароўе залежыць ад частаты наведвання стаматолага?

— Часта можна пачуць апраўданне захворванняў поласці рота «дрэннай спадчыннасцю». Аднак карыёзная хвароба, напрыклад, не мае ніякага дачынення да генетыкі. Так, схільнасць да якога-небудзь захворвання на 20% можа быць вызначаная будовай тканак зуба. Але гэта ўсяго 20%, усё астатняе залежыць ад нас саміх. А праз тое, што ў хатніх умовах немагчыма падтрымліваць гігіену поласці рота на патрэбным узроўні, рэгулярнае наведванне стаматолага сапраўды вельмі важна.

— Гэта значыць, наведванне стаматолага два разы на год павінна суправаджацца не толькі планавым аглядам, але і абавязкова прафесійнай гігіенай?

— Вядома! Многія людзі падмяняюць паняцці, мяркуючы, што калі ёсць зубныя камяні, то патрэбная прафесійная чыстка, калі ж няма камянёў — не патрэбная. Існуе два абавязковыя метады барацьбы з зубным налётам: асабістая гігіена 2 разы на дзень і прафесійная гігіена мінімум 2 разы на год. Вынік нездавальняючае гігіены — крывацечнасць дзяснаў, рухомасць зубоў і, як вынік, іх страта. Лічбы не суцяшаюць: сярэднестатыстычны жыхар Беларусі губляе 5—6 зубоў ва ўзросце 35—44 гадоў, а ў 60—70% пацыентаў ва ўзросце 65—74 гадоў цалкам парушаная функцыя жавання праз страту больш як 20 зубоў.

Сярэдняя колькасць выдаленых зубоў у жыхароў Беларусі ў розным узросце.

Сярэдняя колькасць выдаленых зубоў у жыхароў Беларусі ў розным узросце.

— А што, калі ў хаце ёсць электрашчотка? Ці можа яна замяніць прафесійную гігіенічную чыстку, зробленую доктарам?

— Некаторыя памылкова мяркуюць, што калі ў іх ёсць электрашчотка, то ім не патрэбны стаматолаг. Між тым, электрашчотка была распрацаваная для людзей з абмежаванымі мануальнымі магчымасцямі, напрыклад, пасля інсульту. Але не варта думаць, што электрычная шчотка здольная замяніць усе рухі рукі. Калі чалавек добра чысціць электрычнай шчоткай, то ён будзе добра чысціць і звычайнай. У некаторай ступені электрашчотка пры правільным выкарыстанні чысціць трохі лепш за звычайную, але, адназначна, яна не здольная замяніць прафесійную чыстку доктарам.

— Як вы думаеце, чаму беларусы не лічаць за абавязак рэгулярнае наведванне доктара-стаматолага?

— Сярэднестатыстычны беларус лічыць укладанне грошай у рэгулярнае наведванне стаматолага нерацыянальным, бо думае, што галоўная мэта доктара — «здзерці» як мага больш грошай. Маўляў, «у мяне ўсё добра, але стаматолагу ж трэба нечым зарабляць, вось і прапануе прафесійную гігіену». То бок многія лічаць гэта марнаваннем грошай і часу. Да таго ж рэгулярная прафгігіена хоць і зніжае рызыку ўзнікнення захворванняў, але ўсё-ткі не гарантуе іх поўную адсутнасць. І ніхто не задумваецца, што, калі захворванне ўзнікае, яго лячэнне абыходзіцца ўжо нашмат даражэй, чым рэгулярная прафілактыка. Таму лепш прадухіліць хваробу, чым лячыць яе. Тым больш кошт стаматалагічных паслуг у нашай краіне знаходзіцца на досыць нізкім узроўні.

Параўнайце практыку на Захадзе і ў нас. Пры запісу на прафгігіену ў нашай клініцы, працэдуру вам будзе рабіць доктар, плюс вы атрымаеце яшчэ і бясплатную кансультацыю. У некаторых заходніх краінах гігіенай займаецца не доктар-стаматолаг, а гігіеніст, папросту кажучы — медсястра. Прычым пасля гігіены яна адправіць вас да дантыста на кансультацыю, за якую вы таксама заплаціце.

Калі пры нездавальняючым узроўні асабістае гігіены чалавек на працягу года не звяртаецца па прафесійную чыстку, то ўзнікненне гінгівіту (крывацечнасці дзяснаў) назіраецца ў 56,3% выпадкаў. Прафесійная ж гігіена два разы на год абараняе ад развіцця запалення дзясны на 80,5%.

Імавернасць узнікнення гінгівіту ў выпадку рэгулярнай гігіены поласці рота ў хатніх умовах і ў стаматолага (злева) і ў выпадку пазбягання візітаў да стаматолага (справа)

Імавернасць узнікнення гінгівіту ў выпадку рэгулярнай гігіены поласці рота ў хатніх умовах і ў стаматолага (злева) і ў выпадку пазбягання візітаў да стаматолага (справа)

— Можаце прывесці прыклад, які пераканае нашых чытачоў, што прафесійная гігіена поласці рота неабходная кожнаму?

— Навошта вы замяняеце масла ў рухавіку аўтамабіля праз кожныя 10 000 км прабегу? Ён можа зламацца толькі калі ўпадзе ўзровень алівы і загарыцца адпаведная лямпачка. У адваротным выпадку вы праедзеце і 100 000 км. Але ж вы ўсё адно слухаеце парады спецыялістаў і рэгулярна мяняеце масла. Чаму? Бо за машыну аддалі не адну тысячу даляраў, рамонт няспраўнасці абыйдзецца дорага. Таму гаспадар гатовы на ўсё, каб пазбегнуць гэтага. А калі вам стаматолаг кажа, што трэба раз у паўгода прыходзіць на планавы агляд і гігіену, — гэта, па сутнасці, той жа выпадак, што і з машынай, але зубы дасталіся бясплатна, і іх нібыта не шкада. Але калі ўжо пачынае балець, чалавек прыходзіць да доктара і плаціць круглую суму. І думае, што, напэўна, танней было б усё ж рэгулярна наведваць доктара. За сабою трэба даглядаць, і чым раней пачаць, тым менш грошай потым прыйдзецца выдаткоўваць на лячэнне.

Артыкул публікуецца на правах рэкламы

УНП ‎192253037 ТАА «Інтэлектуальная стаматалогія»

Мінск, вул. Смалячкова 4, офіс 42. Тэл.: +375 (17) 236-70-04

identist.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?