AP

AP

Роберт Мугабэ пагадзіўся на ўмовы адстаўкі з пасады прэзідэнта Зімбабвэ і падрыхтаваў адпаведны ліст, які павінен быць накіраваны спікеру парламента краіны. Пра гэта паведаміў у панядзелак тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.

Па дадзеных тэлеканала, прадстаўнікі вайсковага камандавання Зімбабвэ пагадзіліся задаволіць многія патрабаванні Мугабэ, сярод якіх захаванне за ім яго прыватнай уласнасці, а таксама прадастаўленне поўнага імунітэту яму і яго жонцы.

Крыніца таксама адзначыла, што галоўная мэта нядзельнага выступу Мугабэ, падчас якога ён так і не абвясціў аб сваёй адстаўцы, заключалася ў тым, каб ён прызнаў канстытуцыйнымі дзеянні вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0