У будынку Рады ЕС у Еўрапейскім квартале Бруселя ад 15 да 20 чалавек атруціліся таксічнымі выпарэннямі, паведамляе ЕП са спасылкай на канал RTL.

«На кухні ў выніку няправільнага спалучэння прадуктаў вылучыліся таксічныя выпарэнні. Атруціліся ад 15 да 20 чалавек», — сказаў прадстаўнік пажарнага дэпартамента Бруселя П'ер Мейс.

Адзначаецца, што ў пацярпелых — раздражненне вачэй і ваніты. Пяць чалавек адвезлі ў бальніцу.

У выніку інцыдэнту быў задзейнічаны план надзвычайнай сітуацыі. На месца прыбылі некалькі брыгад надзвычайных службаў і медыкі.

«Цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», — паведамілі ў пажарным дэпартаменце Бруселя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0