Адзін з вестыбюляў станцыі метро «Кунцаўшчына» сёння закрылі з-за падазронага заплечніка, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
Заплечнік быў знойдзены каля 13:00 у пераходзе да ўніверсама «Заходнi». Пры яго праверцы дэтэктар спрацаваў на метал. У такіх выпадках выклікаецца сапёрна-піратэхнічная група.
Вестыбюль №2 станцыі метро «Кунцаўшчына» быў адкрыты для пасажыраў у 13.57. Сапёрна-піратэхнічная група абследавала заплечнік, у ім апынуліся асабістыя рэчы.
0
0
0
0
0
0