Міністр замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Ён Хо, які прыбыў у Нью-Ёрк для ўдзелу ў сесіі Генасамблеі ААН, назваў выступ амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа «сабачым брэхам», перадае «Ёнхап».

«Калі ён думае, што сабачым брэхам нас можна спалохаць, то гэта сапраўды сабачыя фантазіі», — сказаў міністр, маючы на ўвазе, як адзначае агенцтва, паўночнакарэйскую прымаўку «сабака брэша, а працэсія рухаецца». У карэйскай мове выраз «сабачыя фантазіі» азначае абсурд, бессэнсоўнасць, тлумачыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0