У вёсцы Вясёлы Кут Дзяржынскага (Койданаўскага) раёна 12 жнiўня прайшла V міжнародная сустрэча Матусевічаў. У душэўнай сяброўскай атмасферы ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся навінамі, расказалi аб продках, абмеркавалі вынікі сваіх генеалагічных даследаванняў
У сустрэчы ўзялі ўдзел Матусевічы з Мiнска, Койданаўскага i Нясвiжскага раёнаў, Чэрвеня, Гродна i нямецкага Гамбурга.
Цiкавы момант: многiя з удзельнiкаў, негледзячы на тое, што жывуць i працуюць у рускамоўным асяродку, па уласнай iнiцыятыве з задавальненнм размаўлялi па-беларуску. Гэты факт надаў 5-й сустрэчы Матусевiчаў асаблiвы каларыт.
0
0
0
0
0
0