Старшынёй рады дырэктараў беларускага Банка ВТБ стаў Дзяніс Бортнікаў. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні кіраўніцтва банка.

Дзяніс Бортнікаў.

Дзяніс Бортнікаў.

Новы старшыня — сын дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, які ўзначальвае расійскую спецслужбу з 2008 года.

Дзяніс Бортнікаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Санкт-Пецярбургу, скончыў тамтэйшы ўніверсітэт эканомікі і фінансаў. Працуе ў банкаўскай сістэме ад 1996 года. Ён займае пасаду намесніка прэзідэнта — старшыні праўлення расійскай групы ВТБ. Гэта дзяржаўная фінансавая структура.

Да Бортнікава старшынёй рады дырэктараў беларускага ВТБ быў Міхаіл Асееўскі, цяпер ён узначальвае «Растэлекам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?