Памочнік прэзідэнта Расіі Ігар Шчогалеў расказаў, што некалі здзівіўся напісанню свайго прозвішча па-беларуску.

Ігар Шчогалеў.

Ігар Шчогалеў.

Пра гэта ён заявіў на пленарным пасяджэнні XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы, які праходзіць у Мінску, паведамляе БелТА.

«Мая кар'ера журналіста пачыналася ў Беларусі. Маладым журналістам ІТАР-ТАСС я прыехаў сюды на стажыроўку ў БЕЛТА. Мая першая публікацыя была менавіта на мове брацкай рэспублікі — беларускай. Я са здзіўленнем прачытаў, як на беларускай мове пішацца маё прозвішча, і выявіў, што там усяго некалькі літар з арыгінальнага напісання — Шчогалеў. Публікацыя была пра конкурс бальных танцаў, які праходзіў у сталіцы Беларусі», — расказаў памочнік Пуціна.

Дадамо, што сам Шчогалеў нарадзіўся ва ўкраінскай Вінніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0