Дзяржаўны дэпартамент ЗША прапанаваў ухваліць продаж Румыніі супрацьпаветраных ракетных комплексаў «Пэтрыат».

Раней стала вядома, што 8 ракетных комплексаў «Пэтрыат» набывае Польшча. Варшава заплаціць за іх каля 7,8 млрд даляраў.

«Пэтрыаты» — эфектыўныя комплексы, не раз правераныя ў баявых умовах.

Як мяркуецца, набыццё супрацьпаветраных комплексаў умацуе абароназдольнасць ключавых саюзнікаў Амерыкі ў Цэнтральнай Еўропе.

39-мільённая Польшча і 20-мільённая Румынія — гэта найбольшыя краіны на ўсходняй мяжы Еўрасаюза і НАТА.

Гэта таксама дзве даволі самадастатковыя эканомікі: Польшча мае вялікія паклады вугалю, а Румынія — нафты й газу. Абедзве дзяржавы валодаюць развітай прамысловасцю, у тым ліку ўласным аўтамабілебудаваннем і вайскова-прамысловым комплексам. І абедзве дзяржавы маюць горкі гістарычны вопыт адносін з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?