Дзяўчынка, бацькі якой не маглі дамовіцца аб выбары імені амаль два месяцы, усё ж зарэгістраваная! У пасведчанні аб нараджэнні яна — Аліса. Пакуль ішлі спрэчкі, маці Ірына называла дачку Вестай. Ад гэтага імені Ірына не адмаўляецца нават цяпер, маўляў, дачка вырасце і сама разбярэцца, хто яна — Веста ці Аліса:

«Я ведаю некалькі выпадкаў, калі ў дзіцяці па дакументах адно імя, а па жыцці іншае. У 16 гадоў дзіця можа само змяніць імя, ці будзе прасціць, каб яе называлі так ці так. Галоўнае, што дзіця цяпер існуе юрыдычна».

Пра цяжарнасць маці дзяўчынкі даведалася ўжо пасля сыходу мужа з сям’і. Калі дзіця нарадзілася, бацькі пачалі канфліктаваць наконт яе імені. Ірына прапаноўвала незвычайныя імёны кшталту Весты і Магдаліны. Бацьку Аляксею не падабалася, ён настойваў на больш звыклых беларускаму вуху Алесі, Алёне, Валерыі, Вераніцы, Вікторыі, Дыяне, Яўгеніі ці Сафіі.

Праўда, у графу «імя» Аляксей упісаў уласнаручна імя Аліса.

«Ірына напісала, што я магу назваць дзіця так, як я хачу - яна на ўсё згодная, - распавядае Аляксей. - Я паглядзеў у царкоўны каляндар, іншыя календары, і гэтае імя найбольш пасавала. Я ведаю, што Ірына збіраецца называць дзіця па-свойму, але ўсе астатнія будуць называць яе Алісай. Ці не нашкодзіць гэта дзіцяці? Гэта пытанне да жонкі».

У любым выпадку, цяпер дзіця мае пасведчанне аб нараджэнні і ўжо стаіць на чарзе ў садок. А маці можа атрымаць выплаты на дачку і сысці ў адпачынак па доглядзе дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?