Інцыдэнт адбыўся ўначы 8 ліпеня ў пункце пропуску «Тамашоўка», паведамляецца на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Жыхар аднайменнага аграгарадка пры ўездзе ў Беларусь паспрабаваў абагнаць спадарожны аўтамабіль, каб першым прайсці афармленне. Пры гэтым манеўры ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з размешчаным на ўездзе сродкам прымусовага спынення. Учыніўшы ДТЗ, малады чалавек вырашыў схавацца ад адказнасці на ўкраінскай тэрыторыі, але быў затрыманы памежнікамі.
На месца прыбыў нарад ДАІ. У крыві затрыманага кіроўцы было выяўлена 1,3 праміле алкаголю. У гэтым стане ён адправіўся ў паездку з жонкай і дзецьмі. На правапарушальніка складзеныя чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Ён таксама будзе пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам на некалькі гадоў.