ПА АБСЕ на заключным пасяджэнні 26-й летняй сесіі ў беларускай сталіцы прыняла Мінскую дэкларацыю, перадае БЕЛТА.

У аснову Мінскай дэкларацыі ляглі рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій. У дакуменце сфармуляваныя рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы. Так, парламентарыі з занепакоенасцю адзначаюць існуючыя выклікі ў галіне бяспекі на ўсёй прасторы АБСЕ, уключаючы пагрозы кібербяспекі, тэрарызм, зацяжныя канфлікты і агульнае пагаршэнне атмасферы даверу, бяспекі і супрацоўніцтва.

ПА АБСЕ ў сувязі з гэтым настойліва заклікала дзяржавы пацвердзіць сваю прыхільнасць шматбаковай дыпламатыі ў справе забеспячэння ўсёабдымнай бяспекі, істотна актывізаваць свае намаганні па вырашэнні найбольш вострых сацыяльных праблем. Асамблея зноў заявіла пра сваю падтрымку Комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, прынятага ў лютым 2015 года ў беларускай сталіцы.

Акрамя таго, парламентарыі заклікаюць краіны АБСЭ актывізаваць намаганні па грунтоўным разглядзе эканамічных і экалагічных пытанняў, адшукваць магчымасці для развіцця рэгіянальнага і субрэгіянальнага супрацоўніцтва.

У дэкларацыю ўвайшлі таксама некалькі дадатковых рэзалюцый, якія асобныя парламентарыі ініцыявалі самастойна. Яны закранаюць дастаткова шырокае кола пытанняў: процідзеянне тэрарызму, міграцыйныя выклікі, недапушчальнасць распальвання міжрэлігійнай варожасці, умацаванне энергетычнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0