Мінск упрыгожаць да канца бягучага тыдня, паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» першы намеснік дырэктара ДП «Мінскрэклама» Таццяна Каліціна.
«Усе ўпрыгажэнні выкананыя ў колерах дзяржаўнага сцяга: чырвоным і зялёным. На плакатах, дэкаратыўных элементах адлюстраваныя сімвалы незалежнасці нашай дзяржавы: герб і сцяг. У дызайне таксама выкарыстоўваліся выявы буслоў, васількоў, кветак ільну як нацыянальных сімвалаў», — распавяла Каліціна.
Па традыцыі будуць упрыгожаныя ўсе цэнтральныя праспекты і вуліцы, Кастрычніцкая плошча, плошчы Незалежнасці, Перамогі, а таксама месцы правядзення масавых мерапрыемстваў ў адміністрацыйных раёнах сталіцы.
0
0
0
0
0
0