12 чэрвеня ў бальніцы памёр мужчына, якога паблізу вёскі Бросты Гродзенскага раёна збіў «Фіят». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Аварыя адбылася 9 чэрвеня, у 11.30. Паводле інфармацыі ДАІ Гродна, «Фіят» пры руху ў бок абласнога цэнтра збіў веласіпедыста, які ехаў у спадарожным напрамку. Са слоў кіроўцы аўтамабіля, ён бачыў у сваёй паласе веласіпедыста і нават не сігналіў яму, баючыся, што той спалохаецца i трапiць пад сустрэчную машыну.

У ДАІ адзначылі, што штуршок быў не моцным, але яго аказалася дастаткова, каб чалавек пераляцеў праз руль і ўдарыўся галавой.

У цяжкім стане 56-гадовы веласіпедыст быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе 12 чэрвеня памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?