Кот пароды мэйн-кун, які пражывае са сваімі гаспадарамі ў Туусула, імаверна, з'яўляецца самым вялікім катом у свеце. Па дакументах яго завуць Бонд, але ўсе ласкава яго клічуць Пікіс («Малы»), што з'яўляецца скарачэннем ад Pikkukissa.

Па словах гаспадара жывёлы Яна-Эрыка Брууна, у даўжыню Пікіс дасягае 120 сантыметраў, а яго вага — 16 кілаграм.

На дадзены момант афіцыйны тытул самага вялікага ў свеце ката носіць мэйн-кун Луда, які пражывае ў Брытаніі (118 см у даўжыню і 11 кілаграмаў жывой вагі).

Па характары Пікіс - лагодны і ласкавы кот, які любіць спаць на сонейку і з ахвотай дазваляе ўсiм жадаючым гладзіць і чухаць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?