БелТА

БелТА

Экс-старшыня праўлення Беларусбанка Сяргей Пісарык працуе ў «Фінансава-банкаўскім савеце СНД» (ФБС СНД). Пра гэта TUT.BY распавялі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі ў самой арганізацыі.

«Сяргей Пісарык працуе дарадцам генеральнага дырэктара [ФБС СНД Паўла Няфідава]», - сказалі ў арганізацыі.

Пісарык пазбавіўся пасады кіраўніка найбуйнейшага банка Беларусі ў канцы 2016 года на фоне гучных затрыманняў у Беларусбанку. Як паведамлялася ў прэс-рэлізе банка, Пісарык, які адпрацаваў на розных пасадах у Беларусбанку 20 гадоў, сышоў па пагадненні бакоў.

Цікава, што вясной 2016 Сяргей Пісарык быў абраны віцэ-прэзідэнтам Савета ФБС СНД. Такое рашэнне было абгрунтавана «вялікім укладам Беларусбанка і Сяргея Паўлавіча, у прыватнасці, у развіццё міждзяржаўных сувязяў НП ФБС СНД», гаварылася ў прэс-рэлізе арганізацыі. У цяперашні час віцэ-прэзідэнтам з'яўляецца пераемнік Пісарыка у Беларусбанку Віктар Ананіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0