Вечарам 4 чэрвеня ў 19:30 у Віцебску па тэлефоне 102 у міліцыю паступіў званок ад невядомага мужчыны, які заявіў, што, калі яму не вернуць грошы, то ўзарвецца будынак абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў на праспекце Фрунзэ.

Будынак упраўлення і прылеглую тэрыторыю абследавалі сапёры вайсковай часці 5524, аднак выбуховых прылад або выбухованебяспечных прадметаў яны не знайшлі.

Як высветлілі праваахоўныя органы, званок быў зроблены з тэлефона-аўтамата на вуліцы Жасткова. Мужчыну зафіксавалі камеры відэаназірання, яго выява з арыентоўкай была разасланая ўсім патрулям.

Неўзабаве пасля атрымання арыентоўкі супрацоўнікі райаддзела Дэпартамента аховы затрымалі падазраванага — гэта беспрацоўны 50-гадовы жыхар Віцебска. Міліцыя паведамляе, што, як устаноўлена, у момант тэлефоннага званка віцьбіч п'яным не быў. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Якія грошы патрабаваў вярнуць мужчына, праваахоўнымі органамі не ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?