13 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісвае ўказ «Аб аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта» на 30% да 1 траўня»… Устанавіць колькасць работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта 118 адзінак, у тым ліку дзяржаўных служачых — 108 адзінак».

Калі ў выніку аптымізацыі на 30% у Адміністрацыі павінна застацца 118 чалавек, то сёння там працуе 153 чалавекі, звольніць трэба было 45 чалавек.

Белстат лічыць колькасць звольненых «у выпадку скарачэння штату работнікаў» кожны месяц. У лютым быў толькі 1 (адзін) выпадак скарачэння сярод работнікаў «дзяржаўнага кіравання». У сакавіку 7 работнікаў «дзяржаўнага кіравання» звольненыя па скарачэнні, у красавіку скарочана 17 чыноўнікаў.

У выніку 25 чыноўнікаў скарочаныя за гэтыя тры месяцы, а план быў 45 чалавек (на 30%). І гэта толькі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?