Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі раніцай 5 чэрвеня нёс службу ў раёне вул. Рафіева, 44. Яго ўвагу прыцягнула маршрутнае таксі. У машыне не было ўключана блізкае святло фар насуперак патрабаванням акцыі «Увага - дзеці!». Інспектар спыніў мікрааўтобус і адчуў рэзкі пах спіртнога ў салоне», — распавялі ў ДАІ.

Агляд паказаў у крыві вадзіцеля 1969 года нараджэння 0,6 праміле алкаголю. Мужчына растлумачыў, што напярэдадні сапраўды выпіваў. У крыві, паводле яго слоў, быў рэшткавы ўзровень алкаголю. Праверка паказала, што ён ужо страчваў правы за нецвярозае кіраванне ў 2006 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?