Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

На гэтым тыдні будзе цёпла. Аднак без моцных дажджоў і навальніц не абыдзецца. Самай «мокрай», згодна з прагнозам, мае быць серада. Пра гэта TUT.BY паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу +7 + 13°С, днём +20 + 25°С, па поўдні краіны да + 27°С.

Серада абяцае стаць самым дажджлівым днём на гэтым тыдні. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях моцныя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу ад + 8°С па паўночным усходзе да +17°С па паўднёвым захадзе краіны; днём +17 +24°С, па паўднёвым усходзе да + 29°С.

У чацвер, 8 чэрвеня, ноччу атмасферны фронт, яшчэ захавае свой уплыў пераважна па паўночным усходзе краіны, дзе і пройдуць дажджы,

месцамі моцныя дажджы, навальніцы.

Днём будзе паступаць няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +8 + 15°С, днём +17 + 24°С.

У пятніцу ноччу па поўначы, днём па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +8 + 15°С, днём +16 + 21°С, па паўднёвым захадзе да + 25°С.

Па прагнозах сіноптыкаў, у выходныя дні без парасонаў таксама не абысціся: на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя, навальнічныя дажджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0