Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад на людзей у Лондане, ахвярамі якога сталі сем чалавек.

Такое паведамленне джыхадзісты распаўсюдзілі праз звязанае з імі інфармацыйнае агенцтва Амак.

Раней брытанская паліцыя заявіла, што ўстанавіла асобы нападнікаў, аднак пакуль не стала выдаваць іх імёны.

«Ісламская дзяржава» часта бярэ на сябе тэрарыстычныя акты ў Еўропе, нават калі відавочнай сувязі паміж нападнікамі і ІД не прасочваецца.

Паліцыя і ўлады Брытаніі ніяк не пракаментавалі гэтую заяву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0