Расійскія хакеры недатычныя да кібератакі на перадвыбарчы штаб прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона падчас яго нядаўняй выбарчай кампаніі.
Пра гэта ў інтэрв'ю Associated Press заявіў кіраўнік Нацыянальнага агенцтва бяспекі інфармацыйных сістэм Францыі Гіём Пупар.
Паводле Пупара, атака была «настолькі простай», што здзейсніць яе мог «хто заўгодна і адкуль заўгодна». Пупар пацвердзіў, што яго ведамства таксама не выявіла слядоў іншай хакерскай групоўкі, якая падазраецца ва ўзломах падчас прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША.
У ноч на 6 мая, напярэдадні другога туру прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, WikiLeaks апублікавала масіў дакументаў перадвыбарчага штаба Макрона. У штабе заявілі, што сталі ахвярамі «скаардынаванай хакерскай аперацыі».
0
0
0
0
0
0