Расійскі тэлевядучы Уладзімір Познер у эфіры Першага канала пракаментаваў прысуд «лаўцу пакемонаў» Руслану Сакалоўскаму за абразу пачуццяў вернікаў. Так Познер завяршыў сваю перадачу, паказаную ў эфіры ўвечары 15 мая.

«Паважаныя гледачы, лічу неабходным папярэдзіць вас пра тое, што мяне, магчыма, прыцягнуць да суда і пакараюць на тэрмін», — заявіў Познер, нагадаўшы, што ў матывуючай частцы прысуду Сакалоўскаму фігуравалі словы аб адмаўленні існавання бога. Сам Познер з'яўляецца атэістам.

Познер заявіў, што «хацеў бы атрымаць вычарпальныя тлумачэнні», парушае атэізм Крымінальны кодэкс ці не. З гэтым пытаннем ён звярнуўся да патрыярха Кірыла, кіраўніка Канстытуцыйнага суда Валерыя Зоркіна і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Можа, кіраўнік дзяржавы ўнясе яснасць: ці не чакае мяне суд і, дасць бог (прабачце за каламбур), «мяккі «прысуд», — рэзюмаваў Познер.

***

11 мая суд у Екацярынбургу прысудзіў Сакалоўскага да 3,5 года ўмоўнага тэрміну за абразу пачуццяў вернікаў, распальванне нянавісці і незаконны абарот тэхнікі для схаванага назірання. Справу супраць Сакалоўскага распачалі пасля публікацыі роліка, дзе ён ловіць пакемонаў у храме праз гульню Pokemon Go.

У тэксце прысуду суддзі Кацярыны Шапаняк ёсць цытата з экспертнага заключэння аб тым, што Сакалоўскі груба адклікаецца пра людзей, бо сам адмаўляе існаванне Ісуса Хрыста і прарока Мухамеда. Так апісаны адзін са складаў злачынства па артыкуле аб абразе пачуццяў вернікаў.

Познер паслядоўна выступаў супраць з'яўлення ў Крымінальным кодэксе артыкула аб абразе пачуццяў вернікаў з моманту, калі гэтая ініцыятыва толькі абмяркоўвалася ў Дзяржаўнай думе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?