Лідары «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў з прэзідэнтам Эстоніі Керсці Кальюлайд, фота з фэйсбука Андрэя Дзмітрыева.

Лідары «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў з прэзідэнтам Эстоніі Керсці Кальюлайд, фота з фэйсбука Андрэя Дзмітрыева.

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае даследча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Гавары праўду» (скарочаная назва — РДАГА «Гавары праўду»), гаворыцца на сайце ведамства.

Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб'яднання з'яўляюцца:

— садзейнічанне пабудове ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы дзяржаўных адносін, якія забяспечваюць эфектыўнае развіццё рынкавай эканомікі ва ўмовах моцнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва;

— аб'яднанне грамадзян для сумеснай даследча-асветніцкай дзейнасці ў сферы палітыкі, эканомікі, сацыяльных і гуманітарных адносін;

— фармуляванне і давядзенне да дзяржаўных органаў і грамадска-палітычных інстытутаў кансалідаванага меркавання грамадзян.

Кампанія «Гавары праўду» была заснавана ў 2010 годзе, рабілася шэсць спробаў загэгістравацца, але яны былі марныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?