«Сённяшні суд — гэта параза правасуддзя», — пракаментавала рашэнне суддзі Вікторыі Шабуні праваабаронца Тацяна Равяка.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучанае рашэнне ў працэсе над кіраўніцай зарэгістраванага ў Літве Дома правоў чалавека» Таццянай Равякай.

Паводле пратакола міліцыі 26 сакавіка, праваабаронца нібыта брыдкасловіла і размахвала рукамі на мінскай Кастрычніцкай плошчы ў час стыхійнай акцыі салідарнасці з затрыманымі днём раней.

Фонд дамоў правоў чалавека звярнуўся да старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска з заклікам не рабіць з разгляду справы прыклад пераследу і запалохвання праваабаронцаў.

Таццяна Равяка сваёй віны не прызнала. Судзіла яе суддзя Вікторыя Шабуня, якая была ў спісе не ўязных у краіны ЕС і ЗША за датычнасць да рэпрэсій супраць актывістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?