Выхавацелькам пінскіх дзіцячых садкоў падарылі ад профільнага прафсаюза падарункавы сертыфікат на суму 3 рублі, які можна атаварыць у краме «Тавары для жанчын». Фотаздымак сертыфіката, які размясцілі ў адной з груп у сацсетцы «Вконтакте», шмат у каго выклікала здзіўленне з-за невялікай сумы.

Журналісты «Медыя-Палессе» схадзілі ў краму «Тавары для жанчын» і паглядзелі, што можна купіць на 3 рублі. Як аказалася, выбар тавару немалы. Да прыкладу, заколку для валасоў за 2,67 рубля, букет штучных кветак за 2,46 рубля, калготкі за 2,72 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?